Дзедаў ўнук-гарэза, — Як шмель чапурыцца, Ўсе-б платы парэзаў, Плот яму — макрыцца.
Ён не спакарыцца, Як сам рымскі цэзар, — Хто супроць — кастрыцай, Бахне і з „абрэза“.
У руках жалеза Жарам заіскрыцца, Не ўпляце дзярмезаў Яму і цямрыца.
Як ёсьць чым прыкрыцца — Багацей ад Крэза… Выйдзе ў свет крыніцай Дзедаў ўнук-гарэза.
1926 г.