Перайсці да зместу

Старонка:Творы. 1918―1928 (1930).pdf/87

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ДВА СЬВЕТЫ

1
ДЗЕД

Сёрбай, дзеду, сёрбай
Крупнік ды зацірку, —
Пабрыдзеш бо з торбай,
З торбай дзірка і ў дзірку.

Закарбуй на бірку,
Што на гора спор быў,
Спорна год нацыркаў,
Дарабіўся горбу.

Высьвідраваў корбай,
Вырыў плугам-кіркай
Баразьністу ворбу
Тры аршыны шыркай.

Выцерпеў прыдзіркаў,
Што і мор ня сьцёр-бы, —
Стар і мал век гыркаў:
— Сёрбай, дзеду, сёрбай