Перайсці да зместу

Старонка:Творы. 1918―1928 (1930).pdf/81

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПІОНЭРСКАЕ

1
БУДЗЬ ГАТОЎ!..

Будзь гатоў ты, ваяка малы,
Ці-то рана, ці позна!
Лётна так, як арлы-сакалы.
Не чакаючы слоў
Ад прынукі пагрознай,
Будзь гатоў!

Колькі сіл сьцяг дзяржы ў кулачку!
Бо як здарыцца справа, —
Не драмаць, верна быць на чыку!
На ўбарону бацькоў
Піонэрскаю славай,
Будзь гатоў!

Не драмі, рэволюцыі сын,
У зьвяне, у атрадзе!
Ў бубен бі, песьні пей, кліч на чын!
А сястрыц і браткоў
Ня даць крыўдзе і здрадзе,
Будзь гатоў!

Не здарма, мой малы піонэр,
Ты — чырвоная зьмена;
Думкі, сілу гартуй на манер
Сваіх старшых бацькоў;
Стаць за волю нязьменна,
Будзь гатоў!