Перайсці да зместу

Старонка:Творы. 1918―1928 (1930).pdf/70

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


6

… пайшла, і пайшла —
Як-бы хто набаяў —
Ад сяла да сяла
Гутарка такая:

Беларусь на куце
У хаце сваёй села, —
Чарка мёду ў руцэ,
Пазірае сьмела.

Сядзіць важна, сама
Сабе гаспадыня,
І прыбрана яна —
Ніхто не закіне:

На галоўцы вянок
З сініх васілёчкаў,
А чырвон паясок
Стан абвіў дзявочы.

Так сядзіць і глядзіць,
Ці ўсё як трэба, —
Трэба ўсім дагадзіць
І соляй і хлебам.

А з тутэйшых музык
Гучная капэля,
Хто ў дуду, хто пад смык,
Граюць ёй вясельле.