Перайсці да зместу

Старонка:Творы. 1918―1928 (1930).pdf/58

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
СЕЙ, ВОЛЬНЫ СЕЙБІТ!
Газэце „Беларуская Вёска“

Сей, вольны сейбіт,
Сей свой палетак!
А гэтак шчыра,
А дбала гэтак!
Сонца ўльле сілу
Вольным загонам, —
Зерне абойдзе
Шоўкам зялёным.
Вольна, як вецер,
На ўсю старонку
З коласам колас
Пачне гамонку.
Вольныя жнеі
Прыдуць з сярпамі,
Густа засьцелюць
Поле снапамі.
Людзі з няволі
Зьдзівяцца дзіўне
З вольнае працы
Ў вольнай краіне.
Зьдзівяцца людзі
І скажуць гэтак:
„Сей, вольны сейбіт,
Сей свой палетак!“

1926 г.