Перайсці да зместу

Старонка:Творы. 1918―1928 (1930).pdf/56

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная



І засумуецца патомак,
Калі дазнаецца аб нас,
Што нейкі з нас хоць быў ня зломак,
А плечы гнуў у крук ня раз;

Ня йшоў з адкрытымі вачыма
У сьвет і сьцежкі не прастаў,
А ўсёй магчымасьці магчымай
Таптаў сьляды, сябе таптаў.

1926 г.