Перайсці да зместу

Старонка:Творы. 1918―1928 (1930).pdf/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


*

Каб таму маланкай
Асьляпіла вочы
І блукаў абмацкам
Ён удзень і ўночы,
Хто для нашых дзетак
Хоча асьляпленьня, —
Бэсьціць чужаніцай
Думак прасьвятленьне.

*

Каб вады гарачай
На таго нагрэлі
І ня ўстаў ён болей
Са сваёй пасьцелі, —
Хто над Беларусяй
Хоча распасьцерці
Свой бізун чужацкі
І народ усьмерціць.

*

Каб таго парвала
3 сэрцам на тры часьці
І зьвяр‘ё збрылося
Мяса параскрасьці, —
Хто быў прычыніўся
Нашаму падзелу,
На кускі парваўшы
Маці роднай цела.

1926 г.