Перайсці да зместу

Старонка:Творы. 1918―1928 (1930).pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
НАША ГАСПАДАРКА

Спрадвеку мы у родным краю гаспадарым, —
Свае загоны сеем, пасьцім статак свой;
З надзеяй сустрачаем выраі вясной,
З надзеяй увосень іх праводзім над папарам.

Спрадвеку ходзім пад панамі і пад царам
На недруга й на бліжняга свайго вайной,
Хоць нам за нашу кроў падзякаю адной —
Крыжы і хаты нашы скошаны пажарам!

Так гаспадарым мы і дома і за домам,
Усё ждучы пацехі з севу і жніва,
Ждучы дарма, як летам жджэ расы трава.

Чужы і свой хлеб станавіцца жорсткім комам
І дущыць кліч: ці доўга будзе нам заломам
Варшава панская і царская Масква.

7-ХІ 1918 г.