Яраслаўна рана плача У Пуціўлі на сьцяне, Наракаючы зязюлькай, Долю горкую кляне:
„О, сьветлае сонца! Трысьветлае! Ўсюды Цяплом і красою Ясьнееш, як цуды.
Чаму-ж, уладару, Свой промень пякучы На мужняе войска Нанесла, ня ждучы?
„На полі бязводным Ты смагай пагнула Ім лукі, а тугай Заткала утулы?!“