|
8
О, княжа вялікі, Ўсяволадзе
Ці ня думкай табе-б прыляцеці
Здалёку, каб трон пасад бацькавы
Залаты уберагчы ў ліхалецьці?
Распырскаць бо можаш ты вёсламі
Многаводную Волгу на бокі
І можаш сваімі шаломамі
Да дна вычарпаць Дон сінявокі.
Каб быў ты, была-бы нявольніца
Па адным — а ня болей — нагаце,
А з ёй і нявольніка кожнага
Па разане маглі-бы купляці.
Ты можаш бо з воддалі, насуха,
Над шырокімі бітваў палямі
Жывымі страляць самастрэламі —
Тымі ўдалымі Глеба сынамі.
Ты Давід і буй-Рурык! Ня вашыя-ж гэта
Пазалочаны шоламы гэнага лета
У крыві, бы ў рацэ рыбы, плавалі цінай?
Ці-ж ня ваша адважная колісь дружына,
Маўляў, туры, рыкае ў няведамым полі,
Гартаванымі шаблямі ранена ў волю?
|