Перайсці да зместу

Старонка:Творы. 1918―1928 (1930).pdf/286

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная



„Але толькі ня з чэсьцяй уходалі,
Бо вы ня ў чэсьці і хвале
На тым полі далёкім паганскую
Кроў на зямлю вылівалі.

„Вашы сэрцы ў сталь крэпка закованы —
Ўзброены гартам адвагі,
Але што-ж натварылі сівізьне вы
Тамка маёй без развагі?

„Не даждалі багатага й сільнага
Брата майго Яраслава
На падмогу з яго многавоямі,
З войскам чарнігаўскім бравым —

„А ваякі яны ўсе сусьветныя:
Там і Магуты, і Шальберы,
І Татраны ўпобач з Равугамі,
Там Тапчакі і Альберы.

„А яны бо з нажмі захаляўнымі
І без шчытоў б‘юцца жвава —
Пабяджаюць палкі толькі клікамі,
Звонячы прадзеднай славай.

„Але вы там сказалі: мужаймася
Самі з сваімі мячамі!
Славу самі захопім пярэднюю
Й з задняй падзелімся самі.

„А ці-ж дзіва тут, брацьці, вялікае
Памаладзеці й старому!
Калі сокал ліняе — ён высака
Птушку ўзьбівае ад дому;

„Не папусьце гнязда свайго роднага
Ў крыўду, як бача трывогу.
Але гора ўсё ў тым, што во буйныя
Князі ўжо мне ў не падмогу: