Тут два браты разлучыліся На беразе быстрай Каялы, Тут не хапіла крывавага Віна ды ў гульні нябывалай.
Тут пір дакончылі храбрыя Русіны — ня дарма набеглі, — Сватаў спаілі, а самі там За рускую землю палеглі.
Ў полі далёкім ад жаласьці Маркотна ные травіца, А пад тугой цяжкай дзерава К зямлі сірацінай хіліцца.