Перайсці да зместу

Старонка:Творы. 1918―1928 (1930).pdf/280

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


5

Ад раніцы да вечара,
Ад вечара да раніцы
Лятуць стрэлы гартоўныя,
Грымяць мячы аб шоламы,

Трашчаць дзіды сталёвыя,
Шумяць харугві стужкамі
Сярод палёў няведамых,
Сярод зямель Палоўцавых.

Зямля тая ўчарнелая,
Пабітая капытамі,
Касьцямі ўся пасеяна,
Крывёю ўся палітая.

Вялікай абхапілася
Зямля тугою Руская.

Што там шуміць, што там зьвініць
Рана йшчэ перад зарою? —
Ігар палкі ўводзіць свае:
Жаль яму Усеўлада-брата.

Біліся дзень, дзень і другі,
Трэцяга дня пад палудня
Сіла змагла, сіла лягла,
Рухнулі Ігара сьцягі.