Перайсці да зместу

Старонка:Творы. 1918―1928 (1930).pdf/279

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная



Пры Алегу тады Гараславічу
Моц было міжусобіц, няладаў;
Жыцьцё гінула ўнука Дажбожага,
Люд свой век скарачаў ў княжых звадах.

На зямлі тады Рускай узбуранай
Рэдка пеў аратай за сахою.
Груганьне зато часта пагрумквала,
Ў полі дзелячы труп між сабою.

А на ежу ляцеці зьбіраючысь,
Галкі гоман заводзілі й гулі.
Так было ў тыя войны й пабоішчы,
А такіх бітваў слухам ня чулі!