Перайсці да зместу

Старонка:Творы. 1918―1928 (1930).pdf/276

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная



І ні табе, Палаўчаніне,
Чорны паганы груган!..
Крыўдзе тваёй не спакорыцца
Вольны Алегавы стан.

Гза бяжыць шэрым воўкам
Там па полі па дзікаму,
А Канчак яму сьцежку
Значыць к Дону вялікаму.

На другі дзень вельмі рана
Над зямлёй крывавы зоры
Сьвіт усходні абвяшчаюць,
Хмары чорныя йдуць з мора.

Сонцы два прыкрыці хочуць,
Як дзьве ясныя заранкі,
А во ў хмарах гэных чорных
Зьзяюць сінія маланкі.

Быці вялікаму грому
Над класамі пасьпелымі;
Дожджу ісьці каляному
3 Дону Вялікага стрэламі,

Тут паламаціся дзідам
Па-над Каял-ракі доламі,
Тут пашчарбаціцца шаблям
Аб палавецкія шоламі.

О, зямля Руская! З славай
Воі твае маладзецкія
Перасягнулі далёка
Ўжо рубяжі Палавецкія.

Вось ветры, Стрыбожыя ўнукі,
Павеялі стрэламі з мора
На храбрае Ігара войска,
Ўзгадована ў долі і ў горы.