Перайсці да зместу

Старонка:Творы. 1918―1928 (1930).pdf/273

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная



„А мае напагатове
Ўжо, як знаеш, асядланы
Яшчэ ўперад у дуброве,
Каля Курску, раным-рана.

„А мае-ж Куршчане любы
Табе ведамыя кметы:
Пад гудамі гулкіх трубаў
Спарадзіліся ў дасьветы.

„Гадавалі іх шаломы,
А канцом дзіды ўскармлёны,
Шляхі ім усе вядомы
І знаёмы яры, склоны.

„Ў іх нацягнутыя лукі,
Нарыхтованыя стрэлы;
Шаблі вострыя у рукі
Пахапалі, дзержаць сьмела.

„Як ваўкі сівыя ў полю,
Самі мчацца ў бой крывавы,
Каб здабыць сабе чэсьць, волю,
Каб прыдбаці князю славы!“

Князь Ігар тады ў залатое сядло
Сеў і паехаў па чыстым разлогу,
А сонца на небе, згасіўшы сьвятло,
Цемрай яму заступіла дарогу.

Ноч, стогнучы жудкія грозьбы яму,
У полі маркотным птушшо разбудзіла.
А выцьце зьвярынае ў гэтую цьму
Ў стада пужлівае птахаў тых зьбіла.

Паверх лесу кліча ўжо чарамі Дзіў,
Слухаці кажа зямлі незнаёмай —
Корсун Памор‘е і Сураж зацьміў,
Волзе, Пасульлю папутаў заломы.