Перайсці да зместу

Старонка:Творы. 1918―1928 (1930).pdf/244

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная



А платы навокал —
Тын і частакол, —
Дзе гнілая жэрдка,
Дзе зламаны кол.

*

Чыста ў яго, чыста —
Лад вядзе стары:
Лому, гною кучы,
Хоць ты падбяры.

З гноем пад нагамі
Граблі, вілы, крук,
Пад вакном у лужы
Рыецца парсюк.

Рыцьвіны ды ямы
Па дзядзінцы скрозь,
Ажно калі глянеш
Разьбірае млось.

Сам ён непамыты
Лета і зіму, —
Дзедаў дзед ня мыўся,
Дык чаму-ж яму?..

*

Статак яго, статак,
Не знайсьці нідзе:
З поля і на поле
Чуць ідзе-брыдзе.

Конь сьляпы, з ахватам,
Ходзіць абыяк,
Ёсьць адна карова
І ў таей кільчак.