Перайсці да зместу

Старонка:Творы. 1918―1928 (1930).pdf/230

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная



Як той лес, жаўнер
Ля жаўнера стаў,
Зброя ў сонцы йграе;
Зварухнуўся полк,
А за ім — другі,
Толькі сьцяг міргае.

Мах за крокам крок!
Войска йдзе ў паход,
Быццам тая хмура.
Аж дрыжыць зямля,
Як ваякі йдуць
Ды пяюць, як бура.

Гэй, выходзь, бяда,
Гэй, выходзь, хто нам —
Няпрыяцель-вораг;
Пачастуем так,
Што папомніш век,
Ды сатром на порах.

Знай, жаўнеры мы,
Вышлі не на жарт
Біцца, ваяваці;
Знай, хавалі нас
Поле, бор і лог
Беларусі-маці!

1920 г.