Перайсці да зместу

Старонка:Творы. 1918―1928 (1930).pdf/229

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

НА ВАЙСКОВЫЯ МОТЫВЫ

З народнага

1

ОЙ, ВЯДУ БЯДУ…

Ой, вяду бяду,
А бяда мяне
Водзіць вечным сьледам;
Гэтак ходзім мы
За адным адно,
Як той дзед за дзедам;

Гэй, паклічу сход
Ды зьбяру народ
Ды зьбяру жаўнераў,
Хай ідуць вайной
На маю бяду —
На ліхога зьвера.

На мой кліч, на сход
Гмін народу йшло,
Шоў ваяк з ваякам, —
Кожны сьмел, ахвоч,
Б‘е адвага з воч,
Поле ўслалі макам.