Перайсці да зместу

Старонка:Творы. 1918―1928 (1930).pdf/213

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная



Вось поўнач… Звон чарак… Сьмех, крыкі, кляцьба…
Ня сьцяміш, дзе свой, дзе чужы…
Гахх!.. цьвякнуў тапор… Міг, зьнямела гульба…
Ляжыць труп, як крыж на мяжы…

— Мярцьвяк!! — загудзеў разбуялы народ
І рынуў з сьвятліцы пад тын…
Дзе ўбіўца?.. На горкай асіне, бы кнот…
Хістаўся нябожчыкаў сын…

Мінула гулянка… Замерла жыцьцё…
Канае карчма ў журбе;
Навокала блудзіць зданьнё, страхацьцё,
Па шчылінах вецер скрабе.

І толькі ў поўнач адзін раз у год
Карчма ажывае на міг:
Музыка іграе, гамоніць народ,
Кружыць за кяліхам кяліх.

І ў саму гульню, наганяючы жах,
Зьяўляюцца госьці туды:
Стары — з тапаром у кастлявых грудзях,
На шыі з пятлёй — малады…

13-ХІ—18 г.