Перайсці да зместу

Старонка:Творы. 1918―1928 (1930).pdf/209

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная



Стаіць і чакае сабе прыгавору, —
Знаў — буслава сходка ня сьмешкі…
Ой, болей яму не пабачыці мора,
Ня бачыці выраю сьцежкі!

Ізноў ўсклекаталі крылатыя сябры:
— Ён слабы, ня наскага міру!
Хай гіне, хто слабы, згнілі ў каго жабры!
Сьмерць буслу, няздатнаму ў вырай!

Сьмерць! сьмерць!.. Задымела пуховае пер‘е,
З-пад сэрца кроў хлынула стужкай…
І, споўніўшы прыгавар, буслы ў бязьмер‘е
Ўзьняліся за дружкаю дружка.

Шнур доўгі паплёўся пад небам вячыстым,
Плыў з клёкатам далей і далей,
Аж згінуў з-пад вока у воблаках мглістых,
Спавіўся ў туманныя хвалі.

А там, а за выганам сьцелецца поле,
На полі рассыпаны косьці,
Над косьцямі вецер гуляе, скаголе,
Груган залятае у госьці.

А там, ля касьцей залаціцца пярсьцёнак,
А надпіс чужой на ім мовай:
„Як вернецца бусел з нязнаных старонак —
Ка мне мілы вернецца ўзнова…“

14-XI 1918 г.