Гаспра, мілы мой прыпынак! Я ўжо скончыў свой спачынак І цябе я пакідаю, Да свайго імкнуся краю.
Будзь прыветна, будзь здарова, Як татарка чарнаброва! Жыві доўга, як Ай-Петры, Хоць і веюць буйны ветры!
Вам, магноліі, платаны, Кіпарысы і каштаны, Шлю я шчыра на прашчаньне Ад бярозак прывітаньне!
16-IX 1923 г.Крым. Гаспра.