Перайсці да зместу

Старонка:Творы. 1918―1928 (1930).pdf/201

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


2

На узьбярэжжы Крымскіх вод
У небе сінь глядзіць Ай-Петры, —
Над ёю аблокаў карагод,
Пад ёй прапасьцістыя нетры.

Глядзіць Ай-Петры ў дол з вышын —
На белы хаты, на палацы,
На стужкі каменных пуцін —
Плады нявольніцкае працы.

А я — з далёкіх ніў пясьняр —
Па Гаспры з куту ў кут снуюся,
Гняце мне думкі Крыму чар,
Маркотна мне без Беларусі.