Перайсці да зместу

Старонка:Творы. 1918―1928 (1930).pdf/200

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

КРЫМ

1

О, Крым, нязведаная казка
Жыцьця мінулага вякоў,
Адным якія былі ласкай,
Для іншых — скрогатам акоў!

У шумным пробегу сталецьцяў
Нішто цябе, Крым не згняло, —
Таксама цягнуць рыбу сеці,
Таксама птушка мкне ў сіло.

Адвечным ладам шуміць мора,
А з ім — магнолія, платан…
Аб чым яны з сабой гавораць, —
Спытайся ночку ды туман!