Ляжэце, зярняты, Ў парадак, у рад, Усходзьце багата, Каб сейбіт быў рад.
Дай, хмарка-вясёлка, Жывучай расы, Маланкай-агнёўкай Ня зводзі красы.
Свой град, Градавіца, Ў пару сутрымай; Пярун, Грамавіца, Ў жніво сунімай!
20-XI 1918 г.