Перайсці да зместу

Старонка:Творы. 1918―1928 (1930).pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
ЗА ЎСЁ

За ўсё, што сёньня маю,
Што даў мне мой народ:
За кут у родным краю,
За хлеб-соль без клапот, —

Я адплаціў народу,
Чым моц мая магла:
Зваў з путаў на свабоду,
Зваў з цемры да сьвятла.

Для бацькаўшчыны беднай,
Для ўпаўшых яе сіл
Складаў я гімн пабедны
Сярод крыжоў, магіл.

Змагаўшыся з напасьцяй
За шчасьце для людзей,
Ня раз пісаў ў няшчасьці
Крывёй з сваіх грудзей.

Уносіў гэтым долю
Сваю для ўсіх дабра,
А болей… Што-ж там болей
Жадаць ад песьняра?!

1926 г.