Перайсці да зместу

Старонка:Творы. 1918―1928 (1930).pdf/146

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


За то, што атомаў сваіх расколам вялым
Дзіцятка — чалавецтва навучыў
Узрываці вадарод.
І у сымфоніях ня першы раз
Абноўлены вясьняны сьвет
У машынах засьпявае.
Пыліна солі з макавае зерне
Сьвятло расьсее матавым туманам,
І дробка цыны,
Маўляў, камфора ў жыле,
Цяпло лагоднае скрозь разьнясе
Па мяккай абалоні атмосфэры.
І ня спужаюцца, што вырвецца тады
Энэргія увольненых атомаў.
Яе у комбінацыях надгеніяльных
Каморкі мозгу апануюць,
Каб радасная буйная зямля
Туманнасьцяй ня стала зноў.
І кругавіды для людзей
Аж да сузор‘яў пойдуць
У вежавых прасторах.
Тады вось нас успомняць, —
Як даўнасьць даўную, далёкую…