Перайсці да зместу

Старонка:Творы. 1918―1928 (1930).pdf/111

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЛЕТАПІСНАЕ

Пасьвячаю дзесяцігодзьдзю БССР

На магілах ваякаў,
Што ляглі за саветы,
Ты, Рэспубліка, ўстала
І ўсяму сьвеціш сьвету.

..........
Былі годы няволі,
Былі жудкія годы,
Людзі ў ёрмах марнелі
Без шчасьлівай прыгоды.

Вораг польскі і рускі
Шчыра множыў курганы, —
Ня было Беларусі,
Толькі быў „край забраны“.

Расіяне, палякі,
Ды французы і швэды
Беларускай крывёю
Палівалі край гэты.

Былі жудкія годы,
Яшчэ горшых даждалі,
Як вайны усясьветнай
Пракаціліся хвалі.