Перайсці да зместу

Старонка:Творы. 1918―1928 (1930).pdf/109

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


6

На дзесятыя угодкі,
Хоць ноч доўга, дзень кароткі, —
Разважае ўвесь народ,
Які вышаў умалот.

Дзе якое было жніва,
Ці ўрадліва, ці шчасьліва;
Суды судзяць так і сяк,
Хто прасьцей, хто накасяк.

*

На дзесятыя угодкі,
Паламаўшы загародкі,
Меншы, большы гаспадар
З перамогі цягне дар.

Той сноп жыта, той аўчыну,
Той шасьцерню на машыну,
А кум — куму, свату — сват:
Хай жыве ўжо новы лад!

*

На дзесятыя угодкі
Варма вараць мёд салодкі,
А па мёдзе — рукі ў бок
Ды у скокі крок-у-крок!