Перайсці да зместу

Старонка:Творы. 1918―1928 (1930).pdf/104

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная



Ня прыставіш да сьценкі, цябе
Аж да дзьвюх прыставяць,
І ніхто ні ў мальбе, ні ў кляцьбе
Ад пятлі ня збавіць.

Гэй, каваль! Дзьмі ў мяхі, а сталь грэй
Да самага грунту!..
„Ад тайгі да Брытанскіх марэй“
Ходзяць ходам бунты.