Перайсці да зместу

Старонка:Танзілія (1927).pdf/67

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Не пасьпеў я азірнуцца, як Іслам-Бэй з нейкім дзікім гікам-сьвістам сашчаміў мяне рукамі-кляшчамі і моцна пацалаваў у вусны, так моцна — ажно да балючасьці, да крыві ўпіўся…

Гэта быў братэрскі, шчыры, ад усяго сэрца пацалунак, які апёк мне губы накаленым да чырвона жалезам.

Да яго рэзкіх пераходаў ад імпэтнай грубасьці да такой-жа імпэтнай нежнасьці я ўжо досыць прывык за час нашага знаёмства. Яго пачуцьці нагадвалі сабою вечную ўспыхваючую кучу пораху, якая сыпала выбухі ва ўсе бакі. Яго настроі мяняліся і як-бы зьяўляліся люстэркам усяго акольнага, у якім яно яскрава адбівалася.

Мы вышлі з духана. Ён левай рукой абвіў мне шыю і мы пайшлі дарогай у бок гор.

Мы ішлі моўчкі.

Востры пах духана, які казытаў ноздры і трохі кружыў галаву, пачаў расьсейвацца, як дым. Горы дыхалі ароматным халадком заходу. Рэльефы іх вызначаліся ярка, як гравюры, а на аддаленых вяршынах срыбрыліся воблакі, клубіліся, як вялізныя скруткі зьмеяў, і перасоўваліся з месца на месца. У падножжы гор ляжалі сіняватыя цені, а некаторыя вяршыны гарэлі ў апошніх праменях сонца. Вялізныя пасы агню мянялі свае фарбы ад жоўта-мядовых да ярка-фіолетавых.

Нейкі цуд чыніўся вакол…

Музыка колеру разьлівала лагоднасьць на сэрцы. Думаць не хацелася ні аб чым. Было жаданьне піць