Перайсці да зместу

Старонка:Танзілія (1927).pdf/56

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

падобныя да губак кволых малютак. З усіх сіл кідаецца ён тварам да дзіўных красак, каб ахаладзіць сваю сьмяротную смагу і… апальвае сабе ў гарачым прыску шчокі, лоб, нос, губы, абсмаліліся валасы.

— Піць… піць…

Усё цела гарыць. Зараз патрэскаецца ад гарачыні, як зямля без дажджу. Арнаут ускаквае. Вочы крывёй заплылі. Гвалтоўна зьбірае ў камок апошнія сілы свае пад вялікім прымусам думак і пускаецца наўцекачы, бо тут ён загіне, згарыць. Бяжыць, бяжыць, як вецер носіцца, у паветры ляціць. За ім носяцца горы, дыхаючы жарам у плечы. І, нямаведама скуль узяўся, яго даганяе чалавек. Дзіўны гэта чалавек — з ног да галавы абросшы чорнай войнай, — без вачэй, бяз твару. Замест галавы — калматы кругляк. Арнаут абліваецца потам і ўцякае ад гэтага страшыдла. Перад Арнаутам — глыбокі, страшны абрыў. Унізе бурліць, плюскоча рэчка.

— Піць… піць…

Хто можа стрымаць яго? Арнаут скача, падае з абрыву ўніз. Во-во зараз бухне ў рэчку, заб‘ецца на-сьмерць аб вострыя каменьні. Спыняецца дыханьне. Валасаты чалавек кідае на яго зьверху аркан, цягне з процьмы наверх, пятля душыць. Усё мітусіцца перад ім. Неба падае ў самы абрыў. Зоркі сыплюцца ўніз, нібы абвугленыя каштаны, б‘юць па ілбу, па вачох.

— Піць… піць…