Старонка:С. Грынкевіч Зацемкі.pdf/5

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


тара", які вучыў дзяцей. Дырэктарам быў найчасьцей пастыр, які ўлетку ў той самаў вёсцы гнаў авечкі ў поле. Ад пары да пары дырэктарам быў чалавек бывалы па сьвеце. Абойм навукі ў такіх прыватных школах быў абмяжованы і вуска «спэцыяльны». Найчасьцей вучань умеў чытаць выключна на сваёй кніжцы да набажэнства. Школьны прымус пасьляваенны паправіў сытуацыю. Сяньня Ясяноўка мае 35,3 прац. анальфабэтаў. Асьвета публічная пасьляваенная даволі аднабокая. Хопіць сказаць, што ў павеце няма ніводнае сельска-гаспадарчае школы, няма школы гандлёвае, няма ўмоваў да таго, каб моладзь магла знайсьці выхад з вёскі. Эміграцыі пасьля вайны няма. Пры комасацыі ўжо зробленай, ці якая сяньня рэалізуецца, няма ніякае гутаркі аб надзеле зямлёю. Няма скуль яе ўзяць. Пэрспэктывы эканамічныя вёскі на будучыню вельмі цяжкія. Перанаселенасць кліча аб патрэбе шырокіх плянаў і неадкладнае іх рэалізацыі.

Сьведамасьці нацыянальнае беларускае масавае няма. Няма затое ніякае іншае. Няма, можна казаць, і сьведамасьці палітычнае. Ясяноўка, як і ўся Сакольшчына, жджэ, быццам тая зачараваная каралеўна, свае пары і таго слова, якое скране да поўнага жыцьця. Дагэтуль народ жыве з дня на дзень, цікуючы аб вельмі дробных праблемах, ня выходзячы за межы свае вёскі ці парафіі. народ ня верыць у свае сілы, глядзіць з недаверам на ўсё навакольнае. Змаганьне палітычных партыяў польскіх ня выклікае рэха. У найбольш гарачую пару калатні соймавых партыяў людзі кінуўшы картачку на адзін са шматлікіх нумароў больш ня цікавіліся, каго выбралі, які лёс сабе яны нарыхтавалі.

Дзівіцца ня будзем з такіх адносінаў. Народ вякамі стагнаўшы ў паняволеньні, прыгоне не перажыў патрэбнага ўздойму пачуцьцёвага, не ўяўляе рэальнасьці сучаснага палітычнага ладу. Аб адносінах да ўлады, аўтар гаворыць даслоўна: "могуць уладзе падпарадкавацца ці проці яе бунтавацца, не разумеюць яе"... (бачына 203).

З дзейнікаў, якія беспасярэдне ўплываюць на перамену такога становішча, аўтар спыняецца над школаю, асьветаю зашкольнаю і прэсаю. Нічога ня кажа аб адным яшчэ магутным дзейніку - касьцёле і царкве. Агулам, аўтар не дацэнівае ролі гэнных конфэсыйных устаноў. Мы мусім сказаць, што шлях нармальнага разьвіцьця ўсіх чатырох дзейнікаў працуе на першы погляд проці нас. Будучыня пакажа, наколькі мы будзем жывучы ці наколь-