Старонка:С. Грынкевіч Зацемкі.pdf/4

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

і польская» — зьяўляюцца лініяю падзелу ў шмат якіх галінах грамадзкага жыцьця.

Ясяноўка — характэрны прыклад долі ці лепш нядолі нашага народу. У XVII стагодзьдзі жыло ў вёсцы 31 семьяў — каля 255 душ. У XVIII стагодзьдзі было толькі каля 90 жыхароў. З раней асеўшых людзей мала хто астаўся, сустракаем у сьпісах усё новыя прозьвішчы. Розныя войны дзяржаўныя і «няціхоты» хатнія паміж панамі, розныя пошасьці пакідалі парожнія вёскі, а народ нейдзе прападаў. Сьлед пасьля такіх войнаў быў заўсёды пэўны адзін, што работа землях каралеўскіх ці панскіх аставалася меншай колькасьці людзей. Галіта прыганятых, культурная адсталасьць — гэта прыметы, без якіх ня можна сабе ўявіць колішняга селяніна беларускага.

Не ўваходзячы ў прычыны, якія выклікалі акт 1861 года, канец паншчыны быў і ў Ясяноўцы пачаткам новае пары. Яшчэ ў 1823 годзе на 30 хатаў у вёсцы ў 14-ці жыло больш чымся 5 асобаў, а ў пяці хатах больш чымся 9 людзей. Яшчэ ў 1862 годзе толькі дзьве жанчыны маюць больш чымся 60 гадоў, няма ніводнае старэйшае за 70 гадоў. Хаты найчасьцей курныя, халодныя. З лесам у Сакольшчыне скупа ўжо ў пачатку XIX стагодзьдзя. З канцом прыгону — можна сказаць яркая перамена ва ўсіх галінах жыцьця. Праўда, за апошніх 40 гадоў мала павялічыўся лік насельніцтва ў вёсцы. Шмат народу йшло ў Амэрыку на эміграцыю. Эміграцыя з Сакольшчыны тым вызначалася, што вялікі працэнт эмігрантаў аставаўся назаўсёды ў чужой старане, з прычыны перанаселенасьці свае тэрыторыі. Сяньня на 1 кв. клм. жыве тутака 54 людзей, а сярэдне на адзінку выходзіць 1,85 гектара зямлі. Пры ніжэй сярэдняй якасьці зямлі, пры ніскай культуры земляробскай цяжка жыць. Эміграцыя не парывае лучнасьці са сваімі. Эмігранты сваім капіталам, ці лепш казаць, апошнімі грашамі, заробленымі на амэрыканскіх фабрыках, спрычыняюцца да амаль поўнае ліквідацыі буйнае ўласнасьці ў Сакольшчыне. Сяньня, можна казаць, панскіх двароў амаль што зусім няма ў Сакольшчыне.

Асьветы публічнае ў раёне Ясяноўкі да канца XIX стагодзьдзя ня было. Нармальную школьную акцыю бачым пачынаючы толькі з 1900 года. Да вайны дзяўчат у школу хадзіла вельмі мала. Хлапцы, і тыя, лучалі найчасьцей у паваротны анальфабэтызм. Прыватныя «школы» былі лепш наладжаны. Патрэба ўмець маліцца з кніжкі (папольску) вяла да таго, што кожная вёска мела свайго «дарэк-