экзэмпляраў. Лясьніцкаму шкода стала, што ён-раней гэтага не заўважыў. Ён-бы пасьмяяўся пры ёй, пры паненцы, ён-бы яшчэ горш зьбянтэжыў яе.
Забраўшы кошык, Лясьніцкі пайшоў дахаты. Было весела, усю дарогу ён высьвістваў нейкую задзёрыстую песеньку. Ён быў рад, што так абышоўся з паненкай, ён быў зусім давольны сабой. Хацелася толькі яшчэ падвесьці нейкі сталы грунт пад гэту мімавольную сварку, знайсьці ёй нейкае апраўданьне. Гэта было нятрудна зрабіць. У яго жыцьці было два выпадкі, калі ён быў пакрыўджаны ў яе прысутнасьці і нават пры яе ўдзеле. І вось ён цяпер памсьціўся. Яна, вядома, ня помніць тых выпадкаў, яна зусім і ня знае яго. Дзе яна запомніць нейкага сялянскага хлапчука, які прамігнуў калісь прад вачмі яе — шэры, няпрыметны, як адно з нязьлічоных дрэў у гэтым вялікім лесе.
Але затое Лясьніцкі добра помніць гэтыя выпадкі. Яны здарыліся тады, калі яму было яшчэ гадоў дзесяць ці мо‘ адзінаццаць. Першы раз ён сустрэў яе з губарнанткай у лесе, З імі былі два вялікіх страшных сабакі. Калі ён праходзіў міма, гэтыя сабакі кінуліся былі на яго, гатовыя яго разарваць. І вось, калі ён, абамлелы ад страху, адмахваўся ад іх тоненьнім сваім кіёчкам, яна сярдзіта крычала (голас і тады ў яе быў такі звонкі, задорны):
— Хлопчык! Ня бі Трэзора!.. Хлопчык, кінь палку… Чуеш?..
І другі раз ён таксама сустрэў яе ў лесе. Яна была тады з старэйшым братам — брат той вучыўся ў кадэцкім корпусе. Лясьніцкі зьбіраў у лесе суніцы, а гэта не дазвалялася. І вось калі кадэт ад нуды злавіў быў яго і адабраў ягады, яна скакала на адным месцы, пляскала ў ладкі і сьмяялася звонкім, вясёлым сьмехам. Ён тады трымаўся пры ёй, нават не прасіўся. А плакаў пасьля ўжо, як адышоўся з гоні, як ішоў панура дамоў бяз суніц і… бяз шапкі.
Пры ўспаміне аб шапцы Лясьніцкі міжвольна ўсьміхнуўся і паглядзеў на кошык. І прыемна стала, што кошык тут, што астаўся ў яго. Ён ня ведаў яшчэ, што будзе