Перайсці да зместу

Старонка:Сьцежкі-дарожкі (1928).pdf/72

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Яна пакрыўджана ўтупіла вочы і змоўкла. Быццам, пажаліўшыся яму, чакала, што ён зараз нешта для яе зробіць, што ён зараз пакарае ўсіх, хто прынёс ёй гэтую вялікую крыўду.

Лясьніцкаму шкода стала яе. І разам з тым яму падабалася, што вось у яго абароны шукаюць, што ён на маленькім можа пачаць тую вялікую справу, аб якой марыў, едучы ўдвор. Ён аўтарытэтна заспакоіў Макрыну:

Я буду канечна на сходцы. Я зраблю ўсё, што толькі здолею…

У гэты час вышла некуды матка, і яны асталіся ўдвух. Атмосфэра адразу зьмянілася. І дзіўна неяк стала абоім, што вось момант назад гаварылі суха, сур‘ёзна, быццам чужыя, а цяпер раптам сядзяць вока-на-вока і зноў блізкія, зноў, як раней. І невядома, ці цягнуць далей гугарку, ці неяк інакш абыйсьціся.

Лясьніцкі зірнуў на яе, шырока, адкрыта ўсьміхнуўшыся, і яна яму тож адказала сваёй любай усьмешкай. Тады Лясьніцкі к ёй нахіліўся і пацалаваў яе, нібы спадкрадня. І абое звонка зарагаталі.

Вышла Макрына заспакоеная, пэўная ў тым, што знайшла абарону.

Сходка была каля грамадзкага сьвірну, што стаяў край вёскі на нявысокім гладкім узгорку. Як прышоў Лясьніцкі, ужо сышлося троху народу. На ганках сядзелі старэйшыя пачэсныя гаспадары, а рэшта разьмясьціліся на бервяне пад сьцяной, на падмурку, а хто і проста на голай зямлі. Моладзі бадай што ня было — ня ў звычаі гэта, каб блазнота хадзіла на сходкі. Зьбіраліся ўсё барадатыя сталыя сяляне. Але як прышоў Лясьвіцкі, яму, пасунуўшыся, далі месца на ганках. Усё-ткі вучоны, не абы-які хлопец. Ён у міжвольным замяшаньні заняў прапанаванае месца.

Пакуль не пачалася сходка, сяляне займаліся сваімі звычайнымі гутаркамі. Лясьніцкі заўважыў, што ўсе самі сабой падзяліліся на тры групы: на ганках сядзелі „пачэсныя“ — яны вялі зважную гутарку аб надвор‘і, аб жытох, аб пасевах; другая група сабралася вакол Рыгора, што сама-