Перайсці да зместу

Старонка:Сьцежкі-дарожкі (1928).pdf/61

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

яго сумятня і напружанасьць, яго загадкавыя супярэчнасьці. І адчуваньне гэта раджала ў нутры прыемную лёгкасьць, узьнятасьць, узмацняла пачуцьцё радаснага здаваленьня.

А там — вёска. Ён цяпер так выразна яе ўяўляе.

Вось ён упінае зрок у вакно, у бяздонную цёмру, і бачыць там хату сваю, як на-яву.

Вунь стары бацька ўзьлёгся локцем на стол, падпёр бараду і зважна апавядае пра вясковыя навіны, пра гаспадарскія справы… Матка ад печкі яго папраўляе, устаўляе якую драбніцу. Робіць гэта такім тонам, нібы хоча сказаць:

— Ат, слухай ты яго… Што ён ведае. Але хай сабе гаворыць. Усё роўна заўтра паедзе на млын, дык я ўсё-чысьценка перакажу, ды пасвойму, ды ўсё да дробачкі, як палагаецца…

А вунь і браценьнік малы… Той нібы троху сароміцца. Стаіць, утупіўшыся, ля полу, на руках з бязьвінным відам трымае трусянё або кацянёнка. Хітры хлапец! Стаіцв — нібы-та што, а тым часам толькі таго й чакае, каб брат заўважыў яго аблюбенца. Наўмысьля-ж і ўзяў на рукі. А тады з захапленьнем раскажа, як кацянілася кошка, як аднаго пакінулі, а рэшту ўкінулі ў рэчку, як гэты добра гадуецца, якім стаў дуронікам і г. д.

А вось хата зьнікае і прад вачмі ўжо вясковая вуліца. Ён ідзе па вуліцы, сустракаецца з сябрукамі, радасна з імі вітаецца. Усе яго ведаюць і ён ведае ўсіх. Разам-жа гадаваліся, разам расьлі. Хлопцы троху яго стараняцца, але гэта толькі адразу. Праз два-тры дні зноў будзе так, як раней…

Ён ідзё далей, ён шукае вачмі. Няслухмянае сэрца пачынае біцца ў грудзёх, наганяе чырвань на твар. Ага, вунь на прызьбе сядзяць маладзіцы. І яна там… так, вунь яна… беленькі твар, чорныя вішанькі-вочкі. Ён вітаецца з усімі агульным уклонам і ня спыняецца. На яе толькі адзін няпрыметны погляд кідае. Яна так люба, прыгожа ўтупілася, пачырванела, здаецца. Але спадалба, як зьвярок, кінула вокам.

Колькі радасьці ў гэтых дарагіх вочках!

Любая Макрына!..

Любая вёска!..