Перайсці да зместу

Старонка:Сьцежкі-дарожкі (1928).pdf/60

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Лясьніцкаму чамусьці шкода стала Ніны.

Пачалася пасадка. Хлопцы на чале з Халімай убіліся неяк у вагон, але далей калідору не пралезьлі. Частка народу асталася.

Як крануўся поезд, на хлапцоў напала нейкае шаленства. Яны пачалі крычаць, скакаць, пець песьні, а Халіма знайшоў на вокнах драўляныя накладкі (каб ня біліся вокны) і ўрачыста пачаў іх адламваць. Балазе цёмна ў калідоры і цёсна — ніякі кандуктар ня ўлезе. Потым пачалі прымашчвацца. Халіма неяк умудрыўся, пралез у вагон, Славін сеў тут-жа ў кутку, а Лясьніцкі астаўся стаяць ля вакна.

Ужо сьцямнела. За вакном толькі мітусіліся, лёталі іскры, ні то ладзілі нейкія дзіўныя адчайныя скокі, ніто ў перагонкі гулялі. Лясьніцкі, прыхінуўшыся тварам да шкла, дзіваваўся на іх і, калі доўга глядзеў, пачынала здавацца, што гэтыя іскрачкі жывыя, што, даганяючы, яны штурхаюць адна адну і некаторыя валяцца ўніз, а другія з пабедным імпэтам яшчэ вышэй узьнімаюцца. І ўсе імчацца, сьпяшаюцца некуды, баяцца, каб не астацца.

А калі яшчэ, даўжэй углядаўся, тады надгул зьнікалі іскры, вязьлі ў глыбокай цемры. Але цемра ад гэтага рабілася яснай, бліскучай, і ў ёй уяўленьне малявала розныя казачна-прыгожыя малюнкі. Былі нейкія горы, палацы, мора, шырокія пясковыя наспы… Адно зьмяняла другое і потым зьнікала ўсё — скакалі зноў, мітусіліся іскры.

Нарэшце зьніклі і іскры — мабыць, зьвярнуў поезд ці вецер падзьмуў у другі бок. Асталася адна чорная засланка ночы.

Лясьніцкі ўсё глядзеў у вакно. Роўная цемра перад вачмі давала магчымасьць цяпер углыбіцца ў сябе, аддацца цалком пачуцьцям. І вось усплыла страчаная на момант у сумятні пасадкі ружовая радасьць. Сэрца салодка зайшлося, неяк зусім блізка падышло, агарнала адчуваньне хуткай сустрэчы. Усталі ў вачох жывыя вобразы блізкіх, знаёмых.

Неяк выяўна зусім адчувалася, як з кожнай хвілінкай, з кожным рытмічным перакатам каткоў далее горад, далее