Перайсці да зместу

Старонка:Сьцежкі-дарожкі (1928).pdf/56

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Як увайшлі яны ў памяшканьне, якраз толькі што скончылася лекцыя. Старшыня зьвярнуўся да публікі:

— Можа хто хоча выказацца?

І раптам Халіма раўнуў ад парога:

— Я хачу!..

Усе з цікавасьцю азірнуліся. Старшыня троху пагардліва перапытаў:

— Там нехта, здаецца, хацеў…

— Я хацеў!..

— Калі ласка…

Халіма папёрся на трыбуну, шырока расьпіхаючы публіку, грукаючы на хаду сваімі вялізнымі ботамі.

Усе сьціхлі.

— Таварышы! А ці ведаеце вы, што ўсё гэта хлусьня?.. Ня верце, таварышы!.. Зірнеце на наша жыцьцё… За што мы пакутуем?.. Голад, вайна, эксплёатацыя… Капіталісты…

Яго перабілі грукатам, шумам…

— Досыць! Досыць!.. Далоў!..

Ён колькі хвілін змагаўся з абязуліўшай публікай, выкрыкваючы асобныя, відаць, нялюбыя для прысутных словы. Потым безнадзейна махануў рухой і пад агульны лямант спакойна пасунуўся к выхаду. Падышоўшы да Лясьніцкага, ён яшчэ раз махануў рукой, скорчыў пагардліва-няўцямную міну.

— Не разумеюць… Публіка… Фі-ці-фі… Бур-ржуазія… Пойдзем, Васіль, нам тут ня месца…

Як вышлі, Лясьніцкі запрасіў Халіму да сябе. Ён адмовіўся. Праводзіць яго таксама не дазволіў.

— Ня хочу… Што я п‘яны, ці што… Бывай!..

І вось асталося ў Лясьніцкага ад гэтай сустрэчы нешта трывожна-няяснае… Нешта новае чуў ён ад Халімы, але дзе-ж разабрацца ў словах п‘янога. Рашыў лепш ня думаць аб гэтым, каб не турбаваць галаву лішнімі сумненьнямі. Пачаў думаць ізноў аб хуткім ад‘езьдзе, аб вёсцы, аддаўся зноў сваім лятуценьням.