Перайсці да зместу

Старонка:Сьцежкі-дарожкі (1928).pdf/379

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

гульня, чым мацней націскалі чырвоныя роты, тым глыбей і глыбей удаваўся ў чорную глуш хітры атаман Воліч з сотняй сваіх малайцоў.

Штаб батальёну ўжо пяць раз зьмяняў сваё месца — пяць раз зьмянялася абстаноўка і пяць раз зьмяняўся плян барацьбы.

Нарэшце ўдалося абкружыць банду ў Кіслым Маху — у балоцьвеным лесе, што на ўсю акругу вядомы, як самае непраходнае страшнае месца. Тут сьціснулі тугім непарыўным вязьмом, пачалі наступаць — паступенна і цьвёрда.

Штаб батальёну адразу забраўся і выехаў на месца опэрацыі. Лясьніцкі з камбатам увесь час пераяжджалі ад роты да роты, сачылі за наступленьнем, аддавалі, дзе трэба, асабістыя загады і распараджэньні. Кожную ноч чакалі прарыву — кожную ноч ня спала палавіна армейцаў, пільна сачылі за здрадлівай цемрай маўклівага лесу. А ўдзень паўзьлі па балоце, пасуваліся ў глыб, усё шчытней ды шчытней сьціскалі бандытаў. Тыя ўжо сталі кідацца ад аднаго да другога краю жывога кола і ўсюды натыкаліся на жорсткія чырвонаармейскія стрэльбы.

І вось надышоў рашучы момант. Усім вядома было, што ў тую ноч зробяць бандыты апошнюю спробу прабіцца. Бо назаўтрага сьцісьнецца кола і астанецца адно толькі — здацца. Па батальёну быў дадзен загад — ня спаць у тую ноч ніводнаму чырвонаармейцу, быць усім напагатове, пільна сачыць за бандытамі.

Страляніна пачалася гадзіне а трэцяй начы. Бандыты падышлі былі да самага разьмяшчэньня трэцяе роты, але іх парой заўважылі і адагналі дружнымі стрэламі. Тады і яны пачалі страляніну. Так цягнулася гадзіны са дзьве. Страляніна ня мела ніякіх вынікаў, бо кулі ў большасьці застравалі ў дрэвах, не далятаючы нават да ворага. Перад раньнем зноў падыходзілі бандыты ўжо да другое роты, зноў іх парой адагналі, зноў яны з поўгадзіны адстрэльваліся, і вось пры першым ледзь прыметным зараньні пайшоў загад па батальёну — наступаць. Сьціснулася яшчэ мацней сьмяротнае