Перайсці да зместу

Старонка:Сьцежкі-дарожкі (1928).pdf/348

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

цёмныя і марудныя, поўныя зморы. Яна пачала апавядаць, як давялося ёй вызваліць іх з нямецкага палону.

Я атрымала вестку вашу ў той самы дзень і адразу паехала. Больш ня было каму, бо Андрэй не вярнуўся, а знайсьці другога каго, каб даручыць гэту справу, мне не ўдалося… Адразу было дужа трудна — мне немцы проста ня верылі. Мабыць думалі, што ў мяне грошай няма, што я так толькі з імі таргуюся. Тры дні я білася тут, кідалася ўва ўсе бакі… Змарылася… Дужа змарылася… Сёньня я сустрэла на вуліцы паручніка і запрасіла сюды. Ён прышоў і я паказала яму свае грошы, каб спакусіць… Я думала, што ён адбярэ — у яго так сквапна загарэліся вочы — я нарыхтавалася абараняць іх, рашыла, што лепш памру, а не аддам яму так… Але вышла да сьмеху проста, зусім пагандлярску. З поўгадзіны мы з ім таргаваліся і кончылі тым, што ён аддаў мне вас па тысячы марак за чалавека… Вось і ўсё…

Лясьніцкі жартліва зазначыў:

— Цяпер хоць будзем ведаць сваю рыначную цану… Нішто сабе, тысяча марак… Чэцьвёра коняй можна купіць, ды й не абы-якіх…

Хлопцы дружна зарагаталі, а Ніна нібы й не пачула гэтага жарту. Яна нярухома глядзела на жаўтлявы агонь бруднае лямпы, аддаўшыся глыбокай задуме. Потым з відочнай патугай адвяла ад сьвету свае марудныя вочы (погляд бясьсільна расплыўся ў віхлястай муці пакою) і ціха, быццам сама для сябе, праказала:

— Дамоў трэба… Каб як скарэй… Трудна так, калі ня ведаеш, што там…

Лясьніцкі тады з раптоўнай рэзкасьцю ўспомніў пра тое, што адбылося нядаўна ў Ніны ў жыцьці — ён чамусьці страшэнна спалохаўся і ў незразумелай трывозе схапіў яе за руку.

— Ніна! А сын ваш як? Дзе ён?..

Ужо сказаўшы і ўбачыўшы, як балюча здрыганулася ад гэтых слоў Ніна, Лясьніцкі зразумеў, што ня трэба было цяпер пра гэта пытацца, што закрануў ён няўмысьля сьвежую рану яе. Ніна сударгава зацяла вусны, каб схаваць сваё