Перайсці да зместу

Старонка:Сьцежкі-дарожкі (1928).pdf/337

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Васіль! Не сустракайся са мной… Ня трэба…

Ён усьміхнуўся, з сяброўскай шчырасьцю паціснуў яе руку.

— Калі й сустрэнемся, дык з нейкім інакшым настроем… Таго ўжо ня будзе, ня бойся…



ГОЛЬДЗІНА пераправілі без асаблівых перашкод — паспрыяла непраглядная чорная ноч ды патаёмная спачуваньне берагавой варты. Гольдзін прывёз з сабой вялізны пак літаратуры, сьвежыя партыйныя інструкцыі і троху аружжа. Ціхі няпрыметны домік на самым канцы мястэчка, у якім закватэраваліся Лясьніцкі і Гольдзін, на некаторы час, стаў асяродкам напружанага, але пільна захаванага ажыўленьня. Сюды позна ўвечары — хто па глухіх бязьлюдных завулках, хто зусім па задворках, па гародах — зьбягаліся неспакойныя людзі, засядалі ў заднім глухім пакойчыку (вокны — у сьцяну нейкага дворнага будынку), завадзілі даўгую сумятлівую гутарку. Гаварылі, чыталі, зноў гаварылі, хапліва перабівалі адзін аднаго, хваляваліся. За сталом на сваім нязьменным месцы (неяк адразу зазвычаілася, што гэта месца пад жоўтай карцінай — яго, пастаяннае) сядзеў глыбокі затоены Гольдзін — ён быў асяродкам гутаркі, ён дзіўна прыцягваў усіх сваёй марудлівай стрымленасьцю, сваім сьцеражлівым уедліва-праканалым голасам.

Кожны вечар прыходзілі тры перапранутыя ў цывільную вопратку нямецкія салдаты. Два былі пастаянныя, а адзін што раз, то быў новы. Гэтыя два пастаянныя былі зусім розныя, непадобныя адзін на аднаго, людзі. Адзін быў высокі, мэлянхолічна выпрастаны, з нярухома-зьдзіўленымі малавыразнымі вачмі, з шорстка-аддудыранымі вусамі. А другі — рыжанькі, рухавы і пільны, з белымі брывамі і белымі расьніцамі (калі белыя бровы і расьніцы, ды яшчэ рабаваты твар — вочы здаюцца хітрымі, жулікаватымі). Немцы блізка што нічога не разумелі з таго, што гаварылі, хлопцы, — ся-