Перайсці да зместу

Старонка:Сьцежкі-дарожкі (1928).pdf/272

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Лясьніцкі ўвайшоў і спыніўся ў замяшаньні — ня ведаў, ці пачаць што распытваць, ці чакаць, каб сама расказала. Ніна заўважыла гэта і растлумачыла:

— Таты няма ўжо, памёр. Я жыву зусім адна — у гэтым пакоі. Тут самае прытульнае месца.

— А Андрэй?

Ніна троху змоўчыла, нібы падбіраючы словы, як-бы лепей сказаць.

— Андрэй тут жыве, у горадзе. Ён на другой кватэры.

Потым, заўважыўшы яшчэ большае яго задзіўленьне, яна пагадліва засьмяялася.

— Ну добра, я ўжо растлумачу ўсё да каліва. Андрэй хаваецца, бо яго шукаюць. Ён адзін з кіраўнікоў нашае падпольнае хэўры. А вось тут вы бачыце той перасыльны пункт, праз які толькі можна да яго патрапіць. Загадчык гэтага пункту — я. Разумееце? Цяпер дазвольце ў вас запытацца, ці хочаце вы есьці. Але ўсё роўна без самавару я вам нічога ня здолею даць. Давайце пачнём ставіць самавар…

Лясьніцкаму яшчэ карцела аб нечым спытаць, але ня важыўся. Рашыў лепш чакаць, пакуль скажа сама, або пасьля неўзаметку навесьці гутарку. Ніна, аднак, не забавілася здаволіць яго цікавасьць. Яна пэўна толькі з далікатнасьці і не хацела гаварыць адразу. Поркаючыся ля самавару, яна зрабіла від, быццам няўмысьля толькі што ўспомніла, і расказала:

— Тут была зямлячка ваша — Макрына, яна служыла на трапальні. Нядаўна паехала на вёску.

— Дамоў?

— Не, тут недалёчка — вёрст пятнаццаць ці дваццаць. Паступіла там недзе служыць.

Лясьніцкі з задзіўленьнем заўважыў, што вестка гэта не зрабіла на яго амаль-што ніякага ўражаньня. Яму зусім усё роўна было цяпер — ці ўбачыць Макрыну, ці не.

Ніна, кончыўшы з самаварам, села за стол, узялася за сваю працу. Лясьніцкі паспрабаваў яе разглядаць, дык яна