Перайсці да зместу

Старонка:Сьцежкі-дарожкі (1928).pdf/249

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

мыя вобразы і шчымлівым цяжарам ападаў на сэрца балючы смутак.

Каго больш хочацца ўбачыць?

Лежучы на сьпіне пад маленькай, да сьмяхоцьця растапырыстай хвойкай, Лясьніцкі пільна ўглядаецца ў парваны вецьцем блакіт, стараецца так углыбіць і напружыць зрок, каб перамяшалася ўсё ў ваччу, каб зрабіўся адзін расплыўчасты фон — тады можна ясна ўбачыць вобразы свайго ўяўленьня, тады можа выплысьці аблічча тае, да каго найбольш імкнецца сэрца. Так калісьці ў дзяцінстве зьяўляліся Лясьніцкаму ў небе белыя, як сьнег, анёлы, або вялізныя, ружовыя, з апэтытна-выразнымі пячаткамі пернікі.

Лясьніцкі глядзіць, углядаецца, і вось цёмныя веткі памалу тонуць у блакіце, разьліваецца ў ваччу хвалістае, сьветлае, пачынае нешта туманна выяўляцца. Аднекуль збоку вылазіць вялізнае страшыдла — рогі, клюшні нейкія, лапы. Шаволіцца, лезе… Лясьніцкі здрыгаецца ад нечаканасьці і бачыць, што над самым вокам па тоненькай галінцы паўзе маленькі жучок. Лясьніцкаму чамусьці робіцца радасна й сьмешна. Нейкая гульлівая энэргія ўзьнімае яго і ён ідзе, голасна сьмяючыся, па густым і макравым парасьніку, з вясёлай гатоўнасьцю падстаўляе рукі пад жартлівыя ўколы маладых гарэзьлівых хвоек. На сашу йсьці ня хочацца, цягне йсьці куды-небудзь бяз мэты — усё роўна ён вольны цяпер, зусім вольны, можа хадзіць куды-хоця, можа й зусім тут астацца да вечара.

Праз крокаў сто парасьнік пачаў радзець, пачаў расхінацца, паказваючы жоўта-шэрыя кавалкі паляны. У гэты момант Лясьніцкага спыніў раптоўны воклік. Нехта гукнуў нядбайным і леным голасам:

— Гэй!

Лясьніцкі азірнуўся наўкола, але нікога не заўважыў і крануўся далей. Нявідны голас паўтарыў больш настойна і злосна:

— Гэй!..

І вось тут ужо Лясьніцкі ўбачыў гаспадара гэтага голасу. З-пад шырокае хвойкі вытыркнулася галава сярэдняга