Перайсці да зместу

Старонка:Сьцежкі-дарожкі (1928).pdf/246

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЧАСТКА ПЯТАЯ



СПАЧАТКУ было ўсё пераблытаўшыся ў магутна-імпэтнай віхуры — у хмарах чорнага пылу ішло першае, найбольш заўзятае і найбольш стыхійнае руйнаваньне. Пад бязладна-напорным рухам стыхіі былі сьцёрліся межы і станы, ня было акрэсьленых лягэраў — браліся ворагі адзін з адным урукапашку і адчайна боркаліся ў крывавым сьвятле пажараў. А часамі нават траплялася, што ішлі ворагі поплеч, не пазнавалі адзін аднаго, пакуль не выкрываў іх жудасна-яскравы выблеск чырвонага полымя. Тады ўжо востра загараўся агонь нянавісьці і дзіка напружваліся сілы для сьмяротнае бойкі. А бывала й так, што не пазнаваў свой свайго і ўжо ў разгары жорсткага паядынку з радасным задзіўленьнем падавалі адзін аднаму сяброўскія рукі.

Так прайшла першыя гоні Рэволюцыя. Гэта быў дзіка-бурлівы бязьмежны бунт…

Потым з стыхійнай шпаркасьцю пайшло концэнтраваньне сіл — рэзка, акрэсьлена сталі адзін супроць аднаго два сьмяротна-варожыя лягеры. У першым лягеры была шэрая грамада паўстаўшых работнікаў і сялян, а ў другім сабраліся, зьліліся ў разьюшанай злосьці разьмеценыя бурнай віхурай паны ды падпанкі з вольнымі і нявольнымі сваймі паслугачамі. Пачалася нябачаная ў сьвеце вайна — у той вайне зьвярыная лютасьць дзіўна спляталася з прыгожай рашучай адвагай, з бязьмежнай адданасьцю свайму колектыву. Бо вайна тая для абодвых бакоў вырашала пытаньне: жыць ці ня жыць?

І яшчэ была адна чорная сіла — закутая ў цяжкую кайзэраўскую дысцыпліну, шчытна ўціснутая ў жалезны мундзір