Перайсці да зместу

Старонка:Сьцежкі-дарожкі (1928).pdf/206

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Рабочы загрымеў шалёным раскатным рогатам і з радаснай дружнасьцю стаў трэсьці руку канчаткова зьбянтэжанаму Лясьніцкаму.

— Ха-ха-ха!.. Я-ж добра помню… ха-ха!.. хрэсьнік, значыцца… Ну, здароў, здароў… Дык як-жа… цяпер наш, значыць, га?.. О-го-го… Вось дык сустрэліся… Ну, здароў, браток, здароў…

І ўсе, хто быў у пакоі, нават добра ня ведаючы, у чым тут справа, клаліся ад сьмеху. Нельга ўтрымацца было — так заражаў грымучы сьмех бурна ўзрадаванага рабочага. А Лясьніцкі ня знаў, што рабіць. Хацелася ўцячы, бо не хапала сіл слухаць гэты д‘ябальскі рогат, але ўцячы было неяк — заўважылі-б, і яшчэ больш абсьмяялі. Так і стаяў, як грэшнік пад градам каменьняў, пакуль ня зьлітаваўся нехта, не пачаў цікавую гутарку, якая адцягнула ўсіхную ўвагу. Тады Лясьніцкі цішком высьлізнуў з пакою і больш ужо туды не паказваўся. Ён пайшоў на гаспадарскую палавіну — там Ніна нешта чытала хвораму бацьку — і сядзеў там, слухаў, пакуль бацька не заснуў. А тады завялі з Нінай даўгую сяброўскую гутарку — апавядаў ёй з жартлівай шчырасьцю аб усіх прыгодах, якія спасьцігнулі яго за час іхнага растаньня.

А ў тым пакоі аж гадзіны да першай грымела жвавая гутарка — горача абгаварвалі дружныя аднадумцы яскравыя падзеі бягучага дня.



КАРНІЛАВА пасадзілі ў адну з лепшых гасьцініц гораду. Кожны дзень а паўдні міма вакон гасьцініцы прахадзіў, вяртаючыся з заняткаў, ударны карнілаўскі полк, і салдаты дружным крыкам „гура“ віталі свайго зьняволенага шэфа. Карнілаў падыходзіў к вакну і з сумным прыветам праводзіў вачмі шэрагі адданых яму байцоў.

У гэтую пару супроць гасьцініцы зьбіраўся натоўп народу — гарадзкія мяшчане прыходзілі паглядзець на нешчасьлівага „збавіцеля вялікай сьвятой Расіі“. Сярод натоўпу часамі чуваць былі нэрвова-зацятыя ўсхліпваньні — гэта плакалі