Перайсці да зместу

Старонка:Сьцежкі-дарожкі (1928).pdf/195

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

у сваёй часыці, бузіць пачаў на бальшавіцкую лінію… Мяне-б учора ўжо арыштавалі, дык уступіліся хлопцы. А я адрас пакінуў ім, сказаў, што буду чакаць іх роўна а дзесятай. Яны паверылі… Колькі цяпер? Палавіна дзевятага?.. О, яшчэ рана… Уцячы тут лёгка — перайшоў на другую вуліцу, вось і ўсё. А ён доўга не пратрымаецца, бо ня мае грунту… Вось… Уцячы можна, але я ня хочу… Хай сабе…

У вайсковай вопратцы Халіма выглядаў зусім зграбным мужчынам. І наогул за гэты час ён неяк выраўнаваўся, нават папрыгажэў — большую гармонічнасьць набылі яго рэзкія буйныя рысы. Ён крыху сароміўся — бачыў, што хлопцы яго разглядаюць — і, каб захаваць замяшаньне, рабіў як мага сярдзітую міну. Ад гэтага ён сапраўды выходзіў страшны і новы.

Ніна прынясла самавар. Яна чым дальш, тым больш смутнела, рабілася цёмнай, маўклівай. Гэта адбівалася на ўсіх — памалу зьвівалася ў пакоі трывога, напінала нэрвы, падкрэсьлівала кожнае слова, кожны погляд, кожны, нават зусім нязначны, гук. Так бывае заўсёды, калі чакаюць усе нечага выдатнага, няпрыемнага, ведаюць, што яно будзе, і баяцца або лічуць нетактоўным аб ім гаварыць.

Трывога гусьцела з кожнай хвілінай. У пакоі вісла ненатуральная цішыня і маўчаньне. Толькі Халіма наўмысьля многа і голасна гаварыў, жартаваў, сьмяяўся, каб разбавіць прыкра-напяты настрой. Часамі ёй неўзаметку кідаў цікуючы погляд на Ніну (Ніна ўсё хадзіла то туды, то сюды, нэрвавалася) і ў гэтым поглядзе дзіўна мяшалася злосьць з нейкім напружаным чаканьнем. Быццам сачыў ён за Нінай, чакаў, што яна нешта зробіць, ці скажа, рыхтаваўся злосна, груба ёй адказаць. А Ніна на яго не глядзела і ўпарта, зацята маўчала. Гэта, відаць, зьбівала яго з панталыку.

Падыходзіла да дзесяці. Ужо ўсе мімаволі прыслухоўваліся, чакалі крокаў, стуку ў дзьверы, і вось, калі ўжо асгалося можа хвілін дзесяць, ня вытрымаў раптам Халіма. Ён бурна, сярдзіта ўстаў і ўдарыў па стале цяжкім сваім кулаком.