Перайсці да зместу

Старонка:Сьцежкі-дарожкі (1928).pdf/194

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Андрэй дома?

— Не, здаецца, няма…

— А Ніна?

— Тут.

Ён з нейкай сьмешнай сьцеражлівасьцю зірнуў на дзьверы і загаварыў зьніжаным голасам:

— Яны ўгаварваюць мяне ўцячы… гэта лёгка зусім, няцікава… Я ня хочу — хай сабе забяруць, не прападу… Я-ж яшчэ не сядзеў ні разу. А палявым судом не засудзяць — брэшуць яны, пужаюць, каб уцёк… А я ня хочу — і ўсё… Пасьпею яшчэ, наўцякаюся… Ну, добра… Сядайце, дзе хто хоча… Малая! Малая!..

У пакой увайшла Ніна, Яна сарамліва ўсьміхалася:

— Я зусім не малая… Выдумаў… Што табе трэба?

— Хто сягодня дзяжурны?

— Андрэй.

— А дзе ён?

— Пайшоў некуды…

— Дык а хто самавар наставіць? Як-жа гэта?

І ён утаропіўся ў Ніну з глыбокім шчырым неўразуменьнем. Тая пагадліва засьмяялася.

— Добра ўжо, я настаўлю. Потым залічым…

Лясьніцкі ўспомніў, як Андрэй называў — „наша комуна“. Ён міжвольна ўсьміхнуўся і запытаў:

— У вас усё па чарзе робіцца?

Ніна адказала, жартліва крыўдуючы:

— Ого, усё… Печку я таплю, полудзень я вару, харчы я купляю, усё я раблю… Бо я беспрацоўная… А дзяжурны толькі самавар ставіць ды хату мяцець… Во, як у нас…

Як яна вышла, Халіма пачаў надзявацца і апавядаць пра свае злыя прыгоды.

— У нас тут бяда… контр-рэволюцыя, ваўкі яе рэж… Карнілаў… чулі?.. Ну, вось… Было добра, а то — яшчэ лепш… зусім ужо да цара каб дабрацца… Ну й мая часьць за яго, за сволач гэту чорнасотніцкую… Учора загад выдаў Карнілаў, усюды разьвешан ужо, можа чыталі… А я ўначы мітынг сабраў