Перайсці да зместу

Старонка:Сьцежкі-дарожкі (1928).pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Заснуў быў Лясьніцкі тады блізка пад самае раньне, заснуў неяк няўмысьля зусім, нечакана, не знайшоўшы выйсьця з свае блытаніны, не заспакоіўшыся.

Але заснуў моцна і глуха.



БЫЛО ўжо блізка дванаццаці, калі Лясьніцкі прачнуўся. Разбудзіла яго Ніна — прыбірала ў пакоі і нешта скінула. Можа наўмысьля гэта зрабіла, каб ён прачнуўся, каб было весялей, бо адна была ў хаце.

Лясьніцкі зірнуў заспаным поглядам на яе і, сустрэўшы звычайны хітравата-цікуючы бляск яе дабрадушных вачэй, усьміхнуўся цягуча і сонна, поўны цёплай прыемнай млявасьці. Пачаў моўчкі разглядаць дзяўчыну. Яна адвярнулася, ня спускаючы з вуснаў таемнае ўсьмешкі.

Добрай яна здавалася цяпер Лясьніцкаму — простай зусім і ціхапрыветнай. Было ў ёй нешта агульнае з спакойным сьвятлом адліжнага дня, што шырока прыпаў быў сваім бялясым тварам да вокан і глядзеў у хату з ласкавай хмурасьцю.

Ніна зноў зірнула на Лясьніцкага і зрабіла выгляд, што злуецца.

— Вы чаго на мяне ўтаропіліся?.. Чаму сьпіцё так позна, як вам ня сорамна… Усе ўжо добрыя людзі на працу пайшлі…

Лясьніцкі дэмонстрацыйна пазяхнуў і праказаў няўважна так, лена:

— А я толькі думаю, чаго яна ў хаце таўчэцца… Усе добрыя людзі пайшлі…

— Ну, я працую… А вы лайдак… і картыжнік, да дзьвюх гадзін у карты гулялі…

І вось абдало тады раптам Лясьніцкага ўчорашнім, тлумным. Да гэтага часу неяк забыўся ён быў на тое, што ўчора было, што прайграўся зусім, без капейкі астаўся. А цяпер вось адразу ўсплыло і агарнула, едкай турботай. Зрабілася прыкра, зьнікла прытульнасьць навокал, захацелася