Перайсці да зместу

Старонка:Сьцежкі-дарожкі (1928).pdf/129

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

яшчэ выступіць, нешта сказаць, дык Андрэй кінуў яму насустрэчу лёгкі, вясёлы жарт, і яго абсьмяялі.

Аксэнта ўзяўся зноў навадзіць парадак.

— Дзядзькі! Якую-ж пастанову будзем рабіць, га? Трэба неяк формальна. Дзе стараста?..

Але старасты не знайшлі. Дзеля ўсякага выпадку ён ужо ўцёк. За ім падаліся вяткай яшчэ колькі сялян з багацейшых. Іх праводзілі вясёлымі жартамі.

— Ну, дык якую-ж пастанову?

— Касіць!

— Што-ж там яшчэ!..

— Касіць! Касіць.

Нехта сьцеражліва зазначыў:

— Толькі каб усёй вёскай, каб усім разам адказваць, калі што-якое…

Пастанавілі заўтра-ж пачаць касьбу, пры чым сенажаць касіць разам, а дзяліць ужо потым, у копах.

Пасьля гэтага частка людзей разышліся, частка абкружылі Андрэя, засыпалі рознымі запытаньнямі. Ён усім ахвотна адказваў, а потым дастаў з кішэні газэту, некалькі брошур і пачаў чытаць. Лясьніцкі сказаў яму, каб прыходзіў палуднаваць, а сам пайшоў дахаты — не захацелася тут аставацца. Быў страшэнна дрэнны настрой — мучыў сорам, нездаволеньне і прадчуваньне нечага нядобрага. Яго не пераканалі былі словы Андрэя, ён ня верыў яму. Ранішняя гутарка застрала ў мазгох цяжкім неўразуменьнем, з галавы ня выходзілі туманныя незразумелыя словы, якія палохалі сваёй навізной, сваёй нязвычайнасьцю.

На вуліцы Лясьніцкі сустрэў Макрыну — яна йшла ад калодзежа з поўнымі вёдрамі вады. Яшчэ здалеку ўбачыла яго, вётла ўсьміхнулася.

— З поўным цябе сустракаю. Пашчасьціць у нечым.

Лясьніцкі чамусьці ўспомніў пра спатканьне з паненкай. Мо‘ там пашчасьціць?

Як ужо разьмінуліся, Макрына раптам паставіла вёдры, аклікнула яго: